ПТУШКІ РОДНАГА КРАЮ
21.02.2024Ў нашым краі Беларусі Зяблы, шпакі i цяцеры,
Качкі ёсць, буслы i гyci, Курапаткі, пер'ем шэры,
I сарокі, i саколкі, Ластаўкі i верабейкі,
Чаплі, совы, перапёлкі, I сініцы, салавейкі,
Каршуны, сіваваронкі, I глушцы ёсць, i удоды,
I шчыглы, i жаваронкі, Што лятаюць без ахвоты,
Крумкачы, галкі, вароны, Над ракамі, ля вадзіцы
Галубочкі нахахлёны, Чайкі, чыбісы, пігліцы,
Дзятлы, чыжыкі, зязюлі, I вядуцца на балотах
Кулікі, сяўцы, жаўнулі, Жураўлі ў густых чаротах.